Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэкамендацыі для бацькоў па развіцці маўлення выхаванцаў 4-6 гадоў

Дата: 9 апреля 2018 в 10:14, Обновлено 13 апреля 2018 в 09:46

Развіццё маналагічнай мовы выхаванцаў

праз пазнавальна-практычную дзейнасць

Пытанні дзяцей як паказчык інтарэсу да навакольнага свету

Старэйшы дашкольнік – гэта маленькі “чамучка” і фантазёр, нястомы даследчык, філосаф, які пастаянна пазнае нязведанае, нястомны даследчык з вялікім жаданнем пераўтвараць свет і самого сябе.

Выхаванец старэйшага ўзросту, у якога развіты пазнавальны інтарэс, характарызуе жаданне задаваць пытанні і здольнасць знаходзіць адказы на іх. Такі дашкольнік праяўляе інтарэс да эксперыментавання, да актыўнай пошукавай дзейнасці. Пры засваенні новых уяўленняў ён задае даросламу шмат пытанняў, пытаецца самастойна знайсці сувязі з асабістым вопытам, выказвае гіпотэзы і праяўляе творчыя адносіны да аб’екта і працэсу пазнання. .

Такім чынам, паказчыкам інтарэса выхаванца з’яўляюцца яго пытанні і меркаванні, дзякуючы якім дзіця пазнае свет вакол сябе.

Прычыны ўзнікнення дзіцячых пытанняў

Перыяд пытанняў у выхаванцаў 4-6 год служыць паказчыкам змен ва ўзаемаадносінах паміж мысленнем і маўленнем, паміж яго практычнай і інтэлектуальнай дзейнасцю. Мова актыўна ўключаецца ў працэс вырашэння гэтых задач, папярэджваючы дзеянні. У працэсе сумеснай дзейнасці з дарослым у выхаванцаў з’яўляецца шэраг задач, якія яны спрабуюць вырашыць як самастойна, так і з дапамогай дарослага. На гэтай аснове і ўзнікаюць дзіцячыя пытанні. Можна назваць наступныя прычыны ўзнікнення пытанняў у дзяцей:

•   па-першае,  дашкольнік пытаецца знайсці “новаму” месца сярод раней засвоенных ведаў, падабраць суадносная вызначэнні.

•   па-другое, пытанні з’яўляюцца, калі ўзнікае супярэчнасць паміж  вопытам, які мае выхаванец, і тым, што ён бачыць і пазнае ў дадзены момант.

•   па-трэцяе, дашкольнік ставіць пытанні і тады, калі хоча пераканацца ў правільнасці свайго вываду (гэта катэгорыя пытанняў-гіпотэз).

Такім чынам, з дапамогай пытанняў выхаванцы імкнуцца пазнаць тое, што ім пакуль не вядома і не зусім зразумела. Пытанні носяць пазнавальны характар і сведчаць аб развіцці дапытлівасці, жаданні пазнаць навакольны свет.

Роля дарослага ва ўзнікненні дзіцячых пытанняў

Адной з галоўных умоў развіцця ў дашкольнікаў здольнасці задаваць пытанні з’яўляецца пазіцыя дарослага. Значнымі для дарослага становяцца адносіны да спантанных дзіцячых пытанняў. Трэба даць выхаванцу магчымасць самастойнага пошуку адказаў на гэтыя пытанні, што ў далейшым будзе садзейнічаць фарміраванню ўменняў думаць, разважаць, рабіць доказы. Такая пазіцыя дарослага адкрывае шлях да фарміравання самастойнасці і крытычнасці дзіцячага мыслення і падтрымлівае жаданне задаваць пытанні ў далейшым.  Роля дарослага ў гэтым працэсе зводзіцца да таго, каб стварыць спецыяльныя аб’екты ці сітуацыі, стымуліруючыя інтэлектуальную актыўнасць дзіцяці і жаданне задаваць пытанні, развіваючы тым самым яго дыялагічную і маналагічную мову.

На ўсе дзіцячыя пытанні неабходна адказваць дакладна і даступна. Болей таго, трэба пахваліць выхаванца за добрае, цікавае пытанне, за імкненне  да пазнання. Але яшчэ лепш, калі дарослы з разуменнем адносіцца да няведання дзіцяці і пабуджае  яго да самастойнага пошуку адказаў на пытанні ў слоўніках, кнігах, энцыклапедыях (хай гэта будуць толькі карцінкі ў іх),  але якім важным будзе гэты самастойны пошук, як будзе гэта развіваць мысленне і мову дзіцяці.

Каб выхаванцы не баяліся задаваць пытанні, трэба пераканаць іх у тым, што не ведаць чагосьці не сорамна, сорам не пытацца, калі ёсць магчымасць гэта зрабіць. Задаваць пытанні – гэта карысна!

-         Ты больш будзешь ведаць,калі будзеш задаваць пытанні!

Заўсёды трэба хваліць выхаванца, калі ён  задае пытанні: ”Малайчынка!  Ты задаў цікавае пытанне, значыць ты сочышьза ходам занятку (зносін), аналізуеш іх”.  І  заўсёды трэба хваліць дашкольніка не толькі  за дакладныя адказы на занятках і ў час зносін, але і за пытанні ў час іх правядзення.  “Хто нічога не пытае – той ні чаму не навучыцца”! “Хочаш быць разумным – вучыся задаваць пытанні”!

Не трэба смяяцца над “слабым” пытаннем дзіцяці. Трэба памятаваць, што кожны можа памыліцца. Трэба дапамагаць дашкольніку ўдакладняючымі пытаннямі, якія дапамогуць яму разабрацца ў дадзенай праблеме.

Адказы дзяцей на пытанні

Можна выдзяліць некалькі прычын таго, чаму дашкольнік не адказвае на пытанні ці адказвае слаба:

-         не ведае адказ і баіцца гэта паказаць;

-         ведае,  але баіцца памыліцца; губляецца, з чаго пачаць; доўга  думае, а дарослы гэтага не разумее  і не прымае;

-         выхаванцу зусім не цікава тэма заняткауці зносін;

Таму асноўным падыходам у фарміраванні  ў дашкольнікаў уменняў адказваць на пытанні заключаецца ў стварэнні дабразычлівай, раскованнай абстаноўкі,  якая дае дзіцяці абсалютную ўпэўненнасць, што над ім не будуць смяяцца, а падтрымаюць яго імкненні.

Узаемадзеянне з бацькамі як умова эфектыўнай работы па развіцці маналагічнай мовы выхаванцаў

Для таго, каб дасягнуць найлепшых вынікаў у развіцці  звязнага маўлення, дыялагічнай і маналагічнай мовы дзяцей, бацькі таксама павінны прымаць удзел у гэтым працэсе, і дома займацца з дзецьмі, выкарыстоўваючы парады і рэкамендацыі педагога.

Найбольшымі магчымасцямі пры  адказах на ўсе дзіцячыя “чаму”  валодае даследчая і эксперыментальная дзейнасць,  вырашэнне праблемных сітуацый, мадэліраванне. Дзейнасць такога роду дазваляе старэйшаму дашкольніку рабіць свае  “адкрыцці”, пабыць у ролі даследчыка.  А для гэтага дома можна арганізаваць “дамашнюю лабараторыю”, дзе ў сумеснай дзейнасці з дарослымі будуць здзейснівацца “маленькія адкрыцці” пазнавальнага характару і адначасова развівацца звязнае маўленне, дыялагічная і маналагічная мова дзяцей.

Задачы для бацькоў:  увесці ў слоўнік дзяцей назвы ўсіх састаўляючых вопытаў і эксперыментаў (матэрыялаў, абсталявання, прылад і г.д.).

Садзейнічаць фарміраванню гукавой культуры мовы (дакладна і правільна вымаўляць усе гукі у новых і цяжкіх для вымаўлення  “складаных” словах.                                                                        Фарміраваць лексічна-граматычныя ўяўленні. Суадносіць прыметнікі з назоўнікамі і дзеясловамі, і іншымі часцінамі мовы у родзе, ліку і склоне, практыкаваць у суфіксальным утварэнні слоў.

Развіваць  звязную мову дзяцей: дыялагічную (уменні задаваць пытанні  і адказваць на іх поўнымі сказамі), маналагічную (апісваць дзеянні ў час эксперыменту, расказваць пра яго самастойна). Развіваць мову дзелавых зносін: сумеснае абмеркаванне вопыту,  эксперыменту, аналізаваць, рабіць вывады. Развіваць памяць, увагу, мысленне.

Выхоўваць  мэтанакіраванасць, жаданне дасягнуць станоўчага выніку, ініцыятыву, упэўненнасць у сваіх магчымасцях.

Мэтазгодна прапанаваць бацькам шэраг простых вопытаў, якія яны могуць правесці дома з дзецьмі.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                                                     Галагуцкая З. М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.