Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Развіццё маналагічнай мовы выхаванцаў праз пазнавальна-практычную дзейнасць

Дата: 30 марта 2018 в 09:13, Обновлено 13 апреля 2018 в 09:45

Працэс станаўлення маналагічнай мовы выхаванцаў вельмі складаны і шматгранны. Ён уключае ў сябе развіццё слоўніка, граматычны строй маўлення, развіццё звязнай мовы, і зносін у цэлым.

У працесе сваёй шматгадовай працы і назіранняў за выхаванцамі прыйшла да высновы - пазнавальна-практычная дзейнасць выклікае ў выхаванцаў жывы інтарэс і садзейнічае развіццю іх звязнага маўлення, дыялагічнай мовы і зносін.

Працуючы  ў гэтым накірунку, я ставіла перад сабою наступныя задачы:

·           развіваць і ўзбагачаць уяўленні выхаванцаў аб навакольным свеце (свет людзей, прадметаў, прыроды, мастацтва і г. д.) і аб сабе самім;

•   падтрымліваць і стымуляваць самастойнасць выхаванцаў, іх актыўныя адносіны да навакольнага свету;

•   ствараць благапрыемнае развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе для пазнавальна-практычнай дзейнасці;

•   не астаўляць пытанні выхаванцаў без увагі, даваць на іх дасканалыя адказы, стымуляваць да пазітыўнага дыялогу;

•   граматна кіраваць эксперыментальнай дзейнасцю выхаванцаў: правільна ставіць пытанні, звяртаць увагу на асноўнае, фарміраваць уменні разважаць, параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады і, тым самым, усебакова развіваць іх мысленне і маўленне.

Назіранні за прыродай, экскурсіі, эксперыменты і вопыты, праца з энцыклапедыямі і кнігамі станоўча уплываюць на асобу выхаванцаў і самастойнасць іх мыслення.

Знаходзячы і вызначаючы словам прычынную і часовую залежнасць, узаемасувязь з’яў прыроды ці ў працэсе эксперыменту ў выхаванцаў фарміруюцца ўменні разважаць, тлумачыць, супастаўляць, параўноўваць, рабіць вывады. Гэтыя ўменні неабходны для фарміравання такіх якасцей мовы, як дакладнасць, паслядоўнасць, якаснасць. Менавіта ў працэсе пазнання і ўзбагачэння свайго вопыту, у выхаванцаў фарміруюцца ўменні расказваць,  разважаць,  выказваць свае думкі, рабіць вывады і задаваць пытанні, але ўжо болей складанага ўзроўню. Менавіта сфарміраванасць гэтых уменняў дапамагае выхаванцам увайсці у кола зносін з дарослым і іншымі дзецьмі і,  такім чынам, садзейнічаюць развіццю маўлення выхаванцаў. У час зносін выхаванцы пашыраюць свае ўяўленні аб навакольным свеце, аб прадметах і з'явах рэчаіснасці,  і іх адносінах. У выніку ў дзяцей узнікае жаданне выказаць і замацоўваць свае веды, як на занятках, так і ў зносінах ва ўсіх відах дзейнасці: гульнявой, пазнавальна-практычнай, працоўнай, мастацкай. З’яўляецца жаданне разглядаць табліцы і схемы, мадэлі; цікавасць да калекцыяніравання, мадэліравання – развіваюцца здольнасці дзяцей, іх творчыя магчымасці.

Пытанні дзяцей як паказчык інтарэсу да навакольнага свету

Старэйшы дашкольнік – гэта маленькі “чамучка” і фантазёр, нястомы даследчык, філосаф, які пастаянна пазнае нязведанае, нястомны даследчык з вялікім жаданнем пераўтвараць свет і самого сябе.

Выхаванец старэшага ўзросту, у якога развіты пазнавальны інтарэс, характарызуе жаданне задаваць пытанні і здольнасць знаходзіць адказы на іх. Такі дашкольнік праяўляе інтарэс да эксперыментавання, да актыўнай пошукавай дзейнасці. Пры засваенні новых уяўленняў, ён задае даросламу шмат пытанняў, пытаецца самастойназ найсці сувязі з асабістым вопытам, выказвае гіпотэзы, і праяўляе творчыя адносіны да аб’екта і працэсу пазнання. .

Такім чынам, паказчыкам інтарэса выхаванца з’яўляюцца яго пытанні і меркаванні, дзякуючы якім дзіця пазнае свет вакол сябе.

Прычыны ўзнікнення дзіцячых пытанняў

Перыяд пытанняў у выхаванцаў 4-6 год служыць паказчыкам змен ва ўзаемаадносінах паміж мысленнем і маўленнем, паміж яго практычнай і інтэлектуальнай дзейнасццю. Мова актыўна ўключаецца ў працес вырашэння гэтых задач, папярэджваючы дзеянні. У працэсе сумеснай дзейнасці з дарослым у выхаванцаў з’яўляецца шэраг задач, якія яны спрабуюць вырашыць як самастойна, так і з дапамогай дарослага.На гэтай аснове і ўзнікаюць дзіцячыя пытанні. Можна назваць наступныя прычыны ўзнікнення пытанняў у дзяцей:

•   Па-першае,  дашкольнік пытаецца знайсці “новаму” месца сярод раней засвоенных ведаў, падабраць суадносная вызначэнні.

•   Па-другое, пытанні з’яўляюцца, калі ўзнікае супярэчнасць паміж  вопытам, які мае выхаванец, і тым, што ён бачыць і пазнае ў дадзены момант.

•   Па-трэццяе, дашкольнік ставіць пытанні і тады, калі хоча пераканацца ў правільнасці свайго вываду (гэта катэгорыя пытанняў-гіпотэз).

Такім чынам, з дапамогай пытанняў выхаванцы імкнуцца пазнаць тое, што ім пакуль не вядома і не зусім зразумела. Пытанні носяць пазнавальны характар і сведчаць аб развіцці дапытлівасці, жаданні пазнаць навакольны свет.

Роля дарослага ва ўзнікненні дзіцячых пытанняў

Адной з галоўных умоў развіцця ў дашкольнікаў здольнасці задаваць пытанні з’яўляецца пазіцыя дарослага. Значнымі для дарослага становяцца адносіны да спантанных дзіцячых пытанняў. Трэба даць выхаванцу магчымасць самастойнага пошуку адказаў на гэтыя пытанні, што ў далейшым будзе садзейнічаць фарміраванню ўменняў думаць, разважаць, рабіць доказы. Такая пазіцыя дарослага адкрывае шлях да фарміравання самастойнасці і крытычнасці дзіцячага мыслення і падтрымлівае жаданне задаваць пытанні ў далейшым.  Роля дарослага ў гэтым працэсе зводзіцца да таго, каб стварыць спецыяльныя аб’екты ці сітуацыі, стымуліруючыя інтэлектуальную актыўнасць дзіцяці і жаданне задаваць пытанні, развіваючы тым самым яго дыялагічную і маналагічную мову.

На ўсе дзіцячыя пытанні неабходна адказваць дакладна і даступна. Болей таго, трэба пахваліць выхаванца за добрае, цікавае пытанне, за імкненне  да пазнання. Але яшчэ лепш, калі дарослы, з разуменнем адносіцца да няведання дзіцяці і пабуджае  яго да самастойнага пошуку адказаў на пытанні ў слоўніках, кнігах, энцыклапедыях (хай гэта будуць толькі карцінкі ў іх),  але якім важным будзе гэты самастойны пошук, як будзе гэта развіваць мысленне і мову дзіцяці.

Каб выхаванцы не баяліся задаваць пытанні, трэба пераканаць іх у тым, што не ведаць чагосьці не сорамна, сорам не пытацца, калі ёсць магчымасць гэта зрабіць. Задаваць пытанні – гэта карысна!

-         Ты больш будзешь ведаць,калі будзеш задаваць пытанні!

Заўсёды трэба хваліць выхаванца, калі ён  задае пытанні: ”Малайчынка!  Ты задаў цікавае пытанне, значыць ты сочышь за ходам занятку (зносін), аналізуешь іх”.  І  заўсёды трэба хваліць дашкольніка не толькі  за дакладныя адказы на занятках і ў час зносін, але і за пытанні ў час іх правядзення.  “Хто нічога не пытае – той ні чаму не навучыцца”! “Хочаш быць разумным – вучыся задаваць пытанні”!

Ні трэба смяяцца над “слабым” пытаннем дзіцяці. Трэба памятаваць, што кожны можа памыліцца. Трэба дапамагаць дашкольніку ўдакладняючымі пытаннямі, якія дапамогуць яму разабрацца ў дадзенай праблеме.

Адказы на пытанні

Можна выдзяліць некалькі прычын таго, чаму дашкольнік не адказвае на пытанні ці адказвае слаба:

-         не ведае адказ і баіцца гэта паказаць;

-         ведае,  але баіцца памыліцца; губляецца, з чаго пачаць; доўга  думае, а дарослы гэтага не разумее  і не прымае;

-         выхаванцу зусім не цікава тэма заняткауці зносін;

Таму асноўным падыходам у фарміраванні  ў дашкольнікаў уменняў адказваць на пытанні заключаецца ў стварэнні дабразычлівай, раскованнай абстаноўкі,  якая дае дзіцяці абсалютную ўпэўненнасць, што над ім не будуць смяяцца, а падтрымаюць яго імкненні.

Узаемадзеянне з бацькамі як умова эфектыўнай работы па развіццю маналагічнай мовы выхаванцаў

Для таго, каб дасягнуць найілепшых вынікаў у развіцці  звязнага маўлення, дыялагічнай і маналагічнай мовы дзяцей, бацькі таксама павінны прымаць удзел у гэтым працесе, і дома займацца з дзецьмі, выкарыстоўваючы парады і рэкамендацыі педагога.

Найібольшымі магчымасцямі пры  адказах на ўсе дзіцячыя “чаму”  валодае даследчая і эксперыментальная дзейнасць,  вырашэнне праблемных сітуацый, мадэліраванне. Дзейнасць такога роду дазваляе старэйшаму дашкольніку рабіць свае  “адкрыцці”, пабыць у ролі даследчыка.  А для гэтага дома можна арганізаваць “дамашнюю лабараторыю”, дзе ў сумеснай дзейнасці з дарослымі будуць здзейснівацца “маленькія адкрыцці” пазнавальнага характару і адначасова развівацца звязнае маўленне, дыялагічная і маналагічная мова дзяцей.

Задачы для бацькоў :  увесці ў слоўнік дзяцей назвы ўсіх састаўляючых вопытаў і эксперыментаў (матэрыялаў, абсталявання, прылад і г.д.).

Садзейнічаць фарміраванню гукавай культуры мовы (дакладна і правільна вымаўляць усе гукі у новых і цяжкіх для вымаўлення  “складаных” словах.

                                                                                                                                                                  Фарміраваць лексічна-граматычныя ўяўленні. Суадносіць прыметнікі з назоўнікамі і дзеясловамі, і іншымі часцінамі мовы у родзе, ліку і склоне, практыкаваць у суфіксальным утварэнні слоў.

Развіваць  звязную мову дзяцей: дыялагічную (уменні задаваць пытанні  і адказваць на іх поўнымі сказамі), маналагічную (апісваць дзеянні ў час эксперыменту, расказваць пра яго самастойна). Развіваць мову дзелавых зносін: сумеснае абмеркаванне вопыту,  эксперыменту, аналізаваць, рабіць вывады. Развіваць памяць, увагу, мысленне.

Выхоўваць  мэтанакіраванасць, жаданне дасягнуць станоўчага выніку, ініцыятыву, упэўненнасць у сваіх магчымасцях.

Мэтазгодна прапанаваць бацькам шэраг простых вопытаў якія яны могуць правесці дома з дзецьмі.

Выхавальнік

дашкольнай адукацыі                                              Галагуцкая З. М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.